https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія звычаі і традыцыі святкавання Масленіцы


Масленічны тыдзень – апошні тыдзень перад Вялікім постам, які будзе доўжыцца 40 дзён.
Як і ўсе славянскія народы, беларусы шырока адзначалі Масленіцу, хаця свята магло мець іншыя назвы і характарызавалася мясцовымі звычаямі.

У народзе Масленіца заўсёды лічылася вясёлай парой – людзі ладзілі гулянні, танцавалі, спявалі песні, пяклі блінцы і хадзілі адзін да аднаго ў госці.

Абавязковымі атрыбутамі на Масленіцу былі катанні на конях, арэлях і са снежных горак. Увесь тыдзень працягваліся святочныя застоллі з блінамі, асабліва з чацвярга, калі пачыналася "шырокая" Масленіца. Да нашых дзён дайшлі такія беларускія масленічныя забавы, як "разуванне маладой", "падушкі трэсці" і "перацягванне калоды".

Завяршаўся тыдзень провадамі Масленіцы са спальваннем пудзіла, памінаннем памерлых і прабачэннем адзін аднаму крыўды. У праваслаўных заканчвалася Сырная сядміца і пачынаўся Вялікі пост.
Кожны дзень Масленічнага тыдня меў сваё асаблівае значэнне.

Пра традыцыі і абрады, а таксама пра тое, як нашы продкі бавілі час на Масленічным тыдні, чытайце далей:






Sputnik Беларусь, 11 сакавіка 2024
 
Дата публикации:11.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Масленица Традиции Обряды
 
 


Комментарии