https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будатрады — шанец для моладзі развіваць практычныя і прафесійныя навыкі


Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас урачыстага закрыцця трэцяга працоўнага семестра ў Мінску.
«Вельмі прыемна бачыць шмат маладых людзей, якія сапраўды вельмі добра правялі працоўны семестр, папрацавалі на многіх важных і патрэбных для краіны аб’ектах. Важна, што маладыя людзі працуюць, і многія з іх — па спецыяльнасці, таму што, атрымліваючы адукацыю ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, яны таксама праходзяць практыку, так бы мовіць, непасрэдна ў працоўных умовах», — сказаў Уладзімір Кухараў.

Кіраўнік горада падкрэсліў, што такія ініцыятывы, як будаўнічыя атрады, дазваляюць моладзі не толькі развіваць навыкі і ўменні, але і рыхтуюць іх да будучай прафесійнай дзейнасці. «Мы стараемся ўсяляк садзейнічаць таму, каб маладыя людзі, усе жадаючыя атрымалі магчымасць працаваць у будаўнічых атрадах», — дадаў ён.

Сёлета ў будатрадах папрацавалі ўжо 18 тыс. чалавек. «Мы думаем, што гэтая лічба будзе расці, таму што ёсць жаданне, а самае галоўнае — патрэба», — адзначыў Уладзімір Кухараў. Паводле яго слоў, неабходна стварыць усе ўмовы для таго, каб такія ініцыятывы працягвалі развівацца, а моладзь магла ў поўнай меры рэалізоўваць свой патэнцыял.

Акрамя таго, старшыня Мінгарвыканкама падкрэсліў важнасць матэрыяльнага стымулявання і падтрымкі маладых людзей, каб яны адчувалі ўвагу і клопат з боку ўлады.

На цырымоніі былі адзначаны лепшыя ўдзельнікі будатрадаў, якім выказалі падзяку за іх працу і пажадалі далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Звязда, 9 снежня 2024
 
Дата публикации:09.12.2024
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:21
 
Ключевые слова:
Стройотряд
 
 


Комментарии