Менавіта так характарызуюць беларускую медыцыну на міжнародным узроўні, залічваючы поспехі нашых урачоў у скарбонку сусветных дасягненняў.
Але найперш усе наватарскія рашэнні, усе найноўшыя метады лячэння даступныя менавіта жыхарам Беларусі. Мы ўжо прывыклі да гэтага і чарговую навіну аб адкрыцці ці паспяховай аперацыі нашых медыкаў успрымаем як звычайную, не задумваючыся пры гэтым, колькі сіл і сродкаў патрачана дзяржавай, каб было менавіта так, колькі людскіх жыццяў гэта выратуе.
Вось, напрыклад, беларускія генетыкі прыдумалі, як выявіць адно з самых складаных дзіцячых захворванняў, лячэнне якога каштуе некалькі мільёнаў долараў, яшчэ на самым пачатку развіцця плода. І лячэнне тады можна будзе пачынаць з першых дзён жыцця немаўляці, калі яшчэ страшны дыягназ вонкава ніяк не праяўляецца, і яно абяцае быць эфектыўным. І не будзе гэтых адчайных аб’яў у метро: «Дапамажыце, дзіця памірае», і будзе больш у краіне Беларусь шчаслівых здаровых грамадзян.

Звязда, 18 лютага 2025