https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чалавецтву не хапае 44 мільёны настаўнікаў


З 2024 года стыпендыя навучэнцаў каледжаў павысілася на 50 працэнтаў, паведаміў міністр асветы Казахстана Гані Бейсембаеў.
Стыпендыя, месцы ў інтэрнатах, дзяржзаказ

У 2025 годзе плануюць павялічыць аб’ём дзяржзаказу у Казахстане да 155 тысяч навучэнцаў, 70 працэнтаў з якіх будуць накіраваны на тэхнічныя спецыяльнасці.

«85 працэнтаў студэнтаў забяспечаны інтэрнатамі. Да 2027 года ў мэтах вырашэння праблемы дэфіцыту будуць уведзены ў эксплуатацыю інтэрнаты на 10 тысяч месцаў», — працягнуў міністр.

Па замове прадпрыемстваў навучаюцца 20 тысяч чалавек, якія будуць забяспечаны работай. У 2029 годзе мэтавай падрыхтоўкай ахопяць 80 тысяч студэнтаў.

У каледжы прыцягнуты спецыялісты з вытворчасці, ім устаноўлены даплаты ў памеры да 35 працэнтаў. «Працуюць 40 тысяч педагогаў, з іх 9 тысяч атрымліваюць даплату ад 30 да 50 працэнтаў, больш за 200 кіраўнікоў каледжаў — ад 30 да 100 працэнтаў», — адзначыў Гані Бейсембаеў. Таксама 26 тысяч педагогаў пройдуць курсы павышэння кваліфікацыі ў новым фармаце.

Дыялог педагогаў з бацькамі — праз трэнажор

Супрацоўнікі Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта (МГПУ) стварылі анлайн-трэнажор для школьных выкладчыкаў. Ён прызначаны для развіцця здольнасці будаваць канструктыўны дыялог з бацькамі вучняў. Для трэніроўкі можна выкарыстоўваць звычайны камп’ютар ці смартфон.

Праграма дапамагае педагогам асвоіць метады эфектыўнай камунікацыі як у стандартных, так і ў асабліва складаных сітуацыях. Настаўнік можа выкарыстоўваць агрэсіўную, ахоўную ці канструктыўную стратэгіі ў стасунках з сям’ёй вучня.

«Наша асноўная задача — вывесці карыстальніка на максімальнае ўжыванне канструктыўнай лініі ў размове з бацькам, які прыйшоў у школу. Усяго ў трэнажор зашыта тры віды стратэгій камунікацыі: агрэсіўная, ахоўная і канструктыўная. У залежнасці ад таго, якую з іх выбірае карыстальнік, змяняецца і сцэнарый паводзін бацькі. Ён можа стаць агрэсіўным ці, наадварот, добразычлівым і гэтак далей. Усе гэтыя механізмы даўно прапісаны ў псіхалагічнай літаратуры, і мы проста рэалізуем тое, што даўно даказана», — распавёў дырэктар сімуляцыйнага цэнтра ў адукацыі МГПУ Аляксей Рытаў.

Падчас заняткаў на трэнажоры настаўнік бачыць на экране манітора некага з сям’і вучня. Паводзіны суразмоўніка змяняюцца ў адпаведнасці з варыянтам рэакцыі, якую выбірае педагог. Сцэнарый кожнай гісторыі, якую абмяркоўваюць падчас гутаркі, узяты з рэальнага школьнага жыцця.

Усяго ў праграме сабрана 20 тыпаў сваякоў. Іх ролі выканалі акцёры. Кожны з персанажаў удзельнічае ў 40 відэафрагментах з рознымі фразамі і рэакцыямі. Па пяць гісторый дзяцей у кожнай узроставай групе: дашкольнікі, пачатковая, сярэдняя і старэйшая школы.

Чалавецтву не хапае 44 мільёны настаўнікаў

Для забеспячэння ўсеагульнай пачатковай і сярэдняй адукацыі да 2030 года ва ўсім свеце патрабуецца дадаткова 44 мільёны настаўнікаў, у тым ліку 15 мільёнаў — у краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Аб гэтым б’юць трывогу ў ААН. Там адзначаюць, што сельскія, сацыяльна ізаляваныя раёны, а таксама абшчыны вымушана перамешчаных асоб нярэдка пакутуюць ад хранічнага недахопу кваліфікаваных выкладчыкаў.

Асноўнай прычынай глабальнага недахопу спецыялістаў, як падкрэсліваюць аўтары заявы, з’яўляецца зніжэнне прывабнасці прафесіі настаўніка. Гэта, паводле іх слоў, негатыўна адбіваецца на наборы новых выкладчыкаў і прыводзіць да высокай цякучасці кадраў, асабліва на працягу першых трох-пяці гадоў пасля пачатку працоўнай дзейнасці.

Настаўнікі, як правіла, атрымліваюць больш нізкую зарплату, чым работнікі іншых прафесій, якія патрабуюць аналагічнага ўзроўню кваліфікацыі, пры гэтым яны ўсё часцей аказваюцца перагружаны дадатковымі абавязкамі і адміністрацыйнымі задачамі. У сувязі з такімі дрэннымі ўмовамі працы да прафесіі настаўніка часта ставяцца негатыўна, разглядаючы яе толькі як «варыянт на крайні выпадак». Гэта вядзе да таго, што выкладчыкі не атрымліваюць прызнання і статусу, якіх яны заслугоўваюць.

Аўтары дакумента заклікалі краіны забяспечыць паўсюднае павышэнне прывабнасці і значнасці выкладчыцкай прафесіі, а таксама прызнанне каштоўнасці і аўтарытэтнасці настаўнікаў. Яны настойваюць на тым, што людзі, якія выбралі такую спецыяльнасць, павінны атрымліваць адпаведную падтрымку.

Звязда, 28 лютага 2024
 
Дата публикации:28.02.2024
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Госзаказ Студенты Стипендия
 
 


Комментарии