https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэкордны аб`ём беларускіх будматэрыялаў прададзены на экспарт праз БУТБ


Аб гтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Рэкордны аб`ём будаўнічых матэрыялаў прададзены на экспартных таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы. У ходзе гандлёвай сесіі адным лотам рэалізавана 120 тыс. куб.м блокаў з ячэістых бетонаў вытворчасці прадпрыемстваў Беларускай цэментнай кампаніі, пакупніком выступіў рэзідэнт Расійскай Федэрацыі.

Як растлумачылі ў беларускай цэментнай кампаніі, калі раней на біржавыя таргі блокамі выстаўляліся лоты аб`ёмам ад 2 тыс. куб.м да 3 тыс. куб.м, то цяпер, напярэдадні пачатку новага будаўнічага сезона, замежным пакупнікам было прапанавана 10 буйных лотаў аб`ёмам ад 10 тыс. куб.м да 120 тыс. куб.м з тэрмінам выбаркі прадукцыі ад 3 да 6 месяцаў. Адзін з такіх лотаў прыцягнуў увагу расійскага ўдзельніка таргоў, які і заключыў рэкордную здзелку.

Паводле даных БУТБ, у 2023 годзе Беларуская цэментная кампанія заключыла 479 біржавых здзелак з нерэзідэнтамі Беларусі. У выніку на знешнія рынкі было рэалізавана 350 тыс. куб.м блокаў з ячэістых бетонаў.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Біржавыя таргі будматэрыяламі на экспарт праводзяцца на БУТБ два разы ў тыдзень. На гандлёвых сесіях рэалізуецца партландцэмент, блокі з ячэістых бетонаў, вапна і шчэбень беларускай вытворчасці.

21 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.02.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:328
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Стройматериалы
 
 


Комментарии