https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка расказаў аб затрыманні дыверсантаў і разліках апанентаў на заходнія землі Беларусі


Прэзідэнт Беларусі на агульным сходзе Белкаапсаюза расказаў аб затрыманні дыверсантаў і разліках апанентаў на заходнія землі Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё больш жорстка ставіць задачы перад міністэрствамі і патрабуе аддачы ад кадраў, і гэта не выпадкова. Галоўнае, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, не дапускаць расслаблення, таксама з улікам абстаноўкі вакол краіны.

"Вы бачыце, што адбываецца навокал. Але, выбачайце мне, вы яшчэ не ўсё ведаеце. Скажу вам асноўнае, не канкрэтызуючы. Хутка мы вам даложым па ўсіх гэтых пытаннях. Сёння ўсе жадаюць на Захадзе, і ў авангардзе нашы беларускія збеглыя (у дачыненні да Беларусі), паражэння Расіі ў вайне з Украінай", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прывёў цытату перагавораў збеглых з некаторымі асобамі на Захадзе: "Польшча мае права на заходнія землі Беларусі. А ў выпадку паражэння Расіі Беларусь будзе прырастаць за кошт заходніх зямель Расіі".

"Чытай: нам прырэжуць нешта са Смаленскай, Бранскай, магчыма, Пскоўскай абласцей. А заходнюю Беларусь мы павінны (да Мінска, як вы ведаеце, мяжа была) аддаць Польшчы. Гэта новыя "дэмакратычныя ўлады вядуць перамовы" на Захадзе, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Хто з вас можа з гэтым пагадзіцца? Магчыма, нехта і можа, але я - ні ў якім выпадку. Мы будзем змагацца да апошняга за нашы землі. Тым больш мы ж нікому праблем не дастаўляем. Мы ж нікому нічога не павінны. Мы не прэтэндуем ні на Вільню, ні на Беласточчыну, ні на расійскія, ні на ўкраінскія землі. Нам дастаткова таго, што гістарычна нам дасталася. Гэта нашы беларускія землі".

Аб затрыманні дыверсантаў на ўкраінскай граніцы

Аляксандр Лукашэнка агучыў і яшчэ адзін факт, звязаны з абстаноўкай на ўкраінскім напрамку: "Тое, што мне далажылі раніцай. Толькі сёння затрымалі некалькі дыверсантаў на ўкраінскай граніцы. З дапамогай дронаў па балотах некаторыя з украінскіх грамадзян перапаўзалі на нашу граніцу, перакідвалі ўзрыўчатку для ўчынення дыверсій перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Толькі што скончылася контртэрарыстычная аперацыя, якую вы нават не заўважылі. І добра. Гэта не ваша справа. Вы павінны спакойна працаваць, выконваць сваю работу. Толькі што чэкісцкая ваенная аперацыя завяршылася. Затрыманыя былі ўсе дыверсанты. А сярод іх беларусы".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта не адзінкавы факт: "Гэта практычна два-тры разы на тыдзень".

Аб важнасці народнай падтрымкі

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў такіх абставінах нельга дапускаць самазаспакоенасці. "І нам - і мне як Прэзідэнту, і ўладзе - перш за ўсё вельмі важна падтрымка і маналіт усіх нас і нашага народа. Мы - кіраўнікі. Ад нас усё залежыць. Будзем мы адзіныя і маналітныя - будзе і народ адзіны і маналітны. Тым больш пераважная большасць беларусаў зразумела, што магло быць і чаго нельга дапусціць. Таму я ўвесь час напружваю органы ўлады: не расслабляйцеся - страцім краіну.

"Калі нехта думае, што там будзе лепш, калі нас падзеляць і па частках куды-небудзь прымуць, - памыляецеся. Калі было б так добра ў 20-30-х гадах (мінулага стагоддзя, калі частка Беларусі была ў складзе Польшчы.), мы не змагаліся б за сваю незалежнасць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму давайце зробім усё для таго, каб на гэтай зямлі быў мір. А ён будзе толькі тады... Як я гавару: дайце мне эканоміку. А вы (Белкаапсаюз.) - велізарная частка нашай эканомікі - 30 працэнтаў насельніцтва вы павінны абслугоўваць. Рабіце вывады. Адсюль жорсткі падыход да многіх пытанняў ад адукацыі, аховы здароўя да гандлю".

16 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Граница Украина Диверсанты Белкоопсоюз Национальная безопасность Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии