https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У выніку правядзення ваеннай аперацыі ў прыграніччы былі затрыманы ўдзельнікі дыверсійна-разведвальнай групы


Аб гэтым паведамілі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.
У ноч з 14 на 15 лютага ў Лельчыцкім раёне было зафіксавана парушэнне групай грамадзян дзяржаўнай граніцы Беларусі з боку Украіны. У выніку правядзення пошукавых мерапрыемстваў асобныя з іх затрыманы.

У затрыманых былі знойдзены выбуховыя ўстройствы і іншыя сродкі паражэння. Было прынята рашэнне аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёна. Раён быў блакаваны. Была праведзена ваенная аперацыя, у выніку якой у прыграніччы затрыманы ўдзельнікі дыверсійнай групы, якая складалася з грамадзян Украіны, Беларусі і іх саўдзельнікаў.

Сярод затрыманых - грамадзяне Украіны Сяргей і Павел Кабарчукі, бацька і сын адпаведна. Сяргей Кабарчук (мянушка "Батлер"), 1963 года нараджэння, пражывае ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці, з`яўляецца былым супрацоўнікам Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны. Пасля звальнення займаўся кантрабанднай дзейнасцю сумесна з сынамі Багданам 1997 года нараджэння і Паўлам 1993 года нараджэння ("Батлеры малыя"). Быў таксама затрыманы грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк 1970 года нараджэння, жыхар Брэста.

Выбуховыя ўстройствы, якія пераносіліся членамі дыверсійна-разведвальнай групы, прызначаліся для ўчынення тэрактаў перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Устаноўлена, што перамяшчэнне ДРГ у Беларусь праз граніцу арганізавана Службай бяспекі Украіны, супрацоўнікі якой сумесна з Дзяржаўнай пагранічнай службай Украіны папярэдне правялі даразведку мясцовасці. Выбуховыя ўстройствы былі перададзены членам ДРГ непасрэдна перад пераходам беларускай граніцы.

Пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі (КТА) адзначалася актыўнасць вядзення паветранай і іншых відаў разведкі ў раёне правядзення КТА. Украінскія спецслужбы спрабавалі ўстанавіць абставіны правалу дыверсійна-разведвальнай групы і прыняць меры па нейтралізацыі негатыўных наступстваў для Украіны.

У адносінах да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па арт.13 і арт.289 (падрыхтоўка да акта тэрарызму), арт.358-1 (агентурная дзейнасць) КК. Следчыя дзеянні прадаўжаюцца.

Затрыманыя ў Лельчыцкім раёне і іх саўдзельнікі супрацоўнічаюць са следствам.

Больш падрабязная інфармацыя будзе прадастаўлена пазней.

16 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.02.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:280
 
Ключевые слова:
Терроризм Диверсанты Национальная безопасность Лельчыцы Граница Украина
 
 


Комментарии