https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саюзныя парламентарыі разгледзяць ініцыятывы па новых праектах у культуры, навуцы і адукацыі


Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па культуры, навуцы і адукацыі пройдзе 8 лютага ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе сходу.
"Парламентарыям будзе прадстаўлена інфармацыя аб папярэдніх выніках выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2023 год па напрамках дзейнасці Камісіі Парламенцкага сходу па культуры, навуцы і адукацыі, а таксама аб распрацоўцы новых праектаў і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы па прапановах камісіі", - расказалі ў прэс-службе.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць таксама магчымасць распрацоўкі праекта Саюзнай дзяржавы па фінансаванні рэстаўрацыйных і аднаўленчых работ скульптуры "Стаяць насмерць!" на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Героям Сталінградскай бітвы" на Мамаевым кургане ў Валгаградзе. Гэта прапанова была ініцыявана раней Камісіяй Парламенцкага сходу па бюджэце, падатках і фінансавым рынку.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі, Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства асветы і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ.

У рамках правядзення пасяджэння камісіі 9 лютага ў Свята-Елісавецінскім жаночым манастыры Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы запланавана сустрэча-дыялог парламентарыяў з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Веніямінам на тэму "Захаванне і развіццё праваслаўнай культуры і духоўна-маральных каштоўнасцей".

2 лютага 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:274
 
Ключевые слова:
Культура Образование Бюджет
 
 


Комментарии