https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 7 лютага 2025 года


Гэты дзень з`яўляецца трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 327 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 лютага

У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам.

Хто нарадзіўся 7 лютага

1546 год: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік-мемуарыст.
1901 год: Вера Пола, народная артыстка Беларусі.
1926 год: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі гуманіст Томас Мор і брытанскі пісьменнік Чарльз Дыкенс.

7 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Рыгора Багаслова.

У гэты дзень нашы продкі дзякавалі адзін аднаму за добрыя ўчынкі, таксама імкнуліся зрабіць нешта добрае самі. Прычым хваліцца ўласнымі справамі было нельга, лічылася, што Бог і так бачыць добрыя ўчынкі.

Калі 7 лютага ідзе моцны снег, наступная восень будзе ранняя. Па надвор`і ў другой палове дня можна меркаваць пра другую палову зімы.

Sputnik, 7 лютага 2025
 
Дата публикации:07.02.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3
 
Ключевые слова:
Февраль Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии