https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзмітрый Мядзведзеў аб Курылах: гэта не спрэчныя тэрыторыі, а Расія


Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ заявіў, што значэнне астравоў будзе расці, у тым ліку дзякуючы размяшчэнню там новай зброі.
Курыльскія астравы не з`яўляюцца "спрэчнымі тэрыторыямі", гэта тэрыторыя Расіі, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

У аўторак 30 студзеня прэм’ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда падчас выступлення ў парламенце з прамовай паведаміў, што Токіа плануе заключыць мір з РФ пасля вырашэння даўняй тэрытарыяльнай спрэчкі. Пры гэтым ён адзначыў, што Японія працягне здзяйсняць санкцыйны націск на Расію.

"Курыльскія астравы будуць актыўна развівацца, і адначасова іх стратэгічная роля будзе расці, уключаючы размяшчэнне там новай зброі", - напісаў Мядзведзеў у сваім Telegram-канале.

Ён таксама адзначыў, што так званыя Паўночныя тэрыторыі не з’яўляюцца спрэчнымі, яны належаць Расіі.

"А тыя з самураяў, каму асабліва сумна, могуць пакінуць жыццё традыцыйным японскім спосабам. Зрабіць сабе сепуку. Калі, вядома, смеласці хопіць. Бо значна прыемней цалавацца ўзасос з амерыканцамі, поўнасцю сцёршы з памяці Хірасіму і Нагасакі", - дадаў намеснік старшыні.

Не першы раз

Заявы з боку Токіа адносна мірнага дагавора з Масквой гучаць не ўпершыню.

Так, раней у МЗС Японіі паведамлялі аб намерах заключыць мірны дагавор з Расіяй і аднавіць гуманітарныя абмены пасля вырашэння праблемы "паўночных тэрыторый".

Падобную заяву кіраўніка ўрада Японіі, зробленую раней, пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён заявіў, што Курыльскія астравы – гэта неад’емная тэрыторыя Расійскай Федэрацыі. У Крамлі таксама мяркуюць, што перагаворы па мірным дагаворы з Токіа ў існуючых зараз умовах немагчымы, а Японія з’яўляецца недружалюбнай для Расіі краінай.

Мінск, 30 студзеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:30.01.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Курильские острова Япония Россия Мирный договор Спорные территории
 
 


Комментарии