https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міліцыя і чыгуначнікі 23-25 мая правядуць спецмерапрыемства "Бяспека"


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Транспартная міліцыя, ДАІ і супрацоўнікі БЧ з 23 па 25 мая правядуць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Бяспека".

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена месцам, дзе часцей за ўсё парушаюцца правілы перасячэння стальных магістралей.

Праваахоўнікі правядуць рэйды на станцыях, прыпыначных пунктах і перагонах. Будзе вывучаны тэхстан і асветленасць пасадачных платформ, пешаходных пераходаў і чыгуначных пераездаў. Нагодай для правядзення спецмерапрыемства стала двухразовае павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў у красавіку ў параўнанні з сакавіком бягучага года: зарэгістравана 12 фактаў траўміравання паяздамі.

Акрамя таго, у сувязі з пачаткам водпускаў і школьных канікулаў узрастае інтэнсіўнасць пасажырапатоку, што павышае рызыку ўзнікнення надзвычайных здарэнняў.

Паводле інфармацыі ўпраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб`ектах транспарту МУС, з пачатку года ў выніку няшчасных выпадкаў на чыгунцы пацярпелі 35 чалавек. З іх 18 загінулі, 12 атрымалі траўмы і 5 спрабавалі скончыць жыццё самагубствам.

Таксама на аб`ектах транспарту ўчынена 3 ДТЗ з удзелам аўтамабіляў і паяздоў, у якіх пацярпеў адзін чалавек. Асноўнымі прычынамі здарэнняў сталі пераход пуцей у забароненых месцах, хаджэнне па пуцях і парушэнне мер бяспекі на платформах па прыбыцці поезда.

Амаль 40 працэнтаў пацярпелых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап`янення.

16 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.05.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:803
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Транспортная милиция Спецоперация
 
 


Комментарии