https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МТС падпісаў эксклюзіўнае роўмінгавае пагадненне з аператарам China Mobile


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага мабільнага аператара.
Сустрэча кіраўніцтва дзвюх кампаній адбылася ў галаўным офісе МТС у Мінску. У ходзе размовы прадстаўнікі аператараў прэзентавалі свае кампаніі, падзяліліся стратэгічнымі прыярытэтамі, падыходамі да фарміравання прадуктовых лінеек і запуску сэрвісаў, да абслугоўвання абанентаў, укаранення тэхналогій. Асаблівая ўвага ўдзялялася тэхналогіі LTE.

Аператар China Mobile з`яўляецца буйной мабільнай кампаніяй у свеце і займае першае месца ў сусветным рэйтынгу па колькасці абанентаў - больш як 800 млн.

Акрамя таго, кітайскі аператар China Mobile мае сур`ёзную экспертызу ў пабудове LTE-сетак і стварэнні карысных сэрвісаў на базе тэхналогіі 4G. Менавіта тэхналогія чацвёртага пакалення стала асноўнай тэмай на сустрэчы дзвюх дэлегацый.

Генеральны дырэктар МТС Уладзімір Карповіч і генеральны дырэктар China Mobile Ю Лі абмеркавалі важнасць інавацыйных рашэнняў, якія базіруюцца на LTE, перспектывы развіцця сетак чацвёртага пакалення ў кожнай з краін і запатрабаванасць высокіх скорасцей сярод спажыўцоў.

Высокі попыт на мабільны інтэрнэт па тэхналогіі 4G стаў падставай для падпісання двухбаковага пагаднення аб зніжэнні цэн на міжнародны роўмінг.

Дзякуючы гэтаму беларускія абаненты МТС змогуць карыстацца інтэрнэтам 4G у Кітаі па зніжаных тарыфах. Такая ж магчымасць даступна ў Беларусі і гасцям з Кітая, якія з`яўляюцца кліентамі China Mobile.

У рамках падпісанага дагавора з аператарам China Mobile з 1 чэрвеня тарыфы для МТС на выходныя званкі з Кітая ў Беларусь будуць зніжаны на 25 працэнтаў, на выходныя званкі ў іншыя краіны - на 31 працэнт, на інтэрнэт-трафік - на 98 працэнтаў.

13 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.05.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:511
 
Ключевые слова:
China Mobile МТС Сотовая связь Роуминг Беларусь-Китай Интернет 4G
 
 


Комментарии