https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дні культуры Беларусі і Купалаўскія чытанні плануецца правесці ў Ізраілі ў 2017 годзе


Пра гэта паведамілі ў беларускай дыпмісіі
Праекты па развіцці беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва ў культурнай сферы абмяркоўваліся сёння на сустрэчы намесніка міністра культуры Беларусі Васіля Чэрніка і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Алега Рыжкова з віцэ-мэрам горада Ашдод Барысам Гітэрманам.

Як паведамілі ў беларускай дыпмісіі, удзельнікамі сустрэчы таксама сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў і кіраўнік ашдодскага аддзялення Усеізраільскага аб`яднання выхадцаў з Беларусі Ісаак Цфасман.

"Бакі абмеркавалі пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва з муніцыпалітэтам Ашдода ў культурнай сферы, у тым ліку планы правесці ў 2017 годзе Дні культуры Беларусі ў Ізраілі і Купалаўскія чытанні, прысвечаныя 135-годдзю паэта", - адзначылі ў беларускім пасольстве.

Кіраўнік дыпмісіі ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў старшыні беларускага зямляцтва горада зборнік літаратурных твораў выдатнага песняра. У гэты ж дзень Васіль Чэрнік і Алег Рыжкоў наведалі плошчу імя Янкі Купалы ў Ашдодзе і ўсклалі кветкі да помніка знаку, устаноўленаму ў гонар класіка беларускай літаратуры ў 2015 годзе.

7 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2016
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:811
 
Ключевые слова:
Год культуры Дни культуры Беларусь-Израиль Янка Купала
 
 


Комментарии