https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь з 1 сакавіка паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 сакавіка паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Гэта рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 25 лютага 2016 года нумар 154, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе паніжана з $52 да $39,5 за 1 т.

Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $36,9 да $28 за 1 т, на таварныя бензіны - з $31,7 да $24 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $15,8 за 1 т (была $20,8).

Такая ж пошліна ўстаноўлена і адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел. Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лютага. Тады яны таксама былі паніжаны.

1 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:492
 
Ключевые слова:
Нефтепродукты Пошлина Мытны саюз
 
 


Комментарии