https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вызначаны спецімпарцёры алкагольнай прадукцыі на 2016 год


Зацверджаны пералік юрыдычных асоб — пераможцаў конкурсу, якія будуць забяспечваць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2016 годзе.
Як паведаміла Міністэрства гандлю, у новым спісе 29 дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў. У пераліку спецімпарцёраў на 2015 год было 35 юрыдычных асоб.

У абноўленым спісе — ДП "Беларусьгандаль", ААТ "Белбакалея", ТАА "Тытунь Інвест" (Мінск), ААТ "Табаквінторг" (Гомель), ТАА "Еўрагандаль", СП "Перно Рыкар Мінск" ТАА, ЗП "Гарсія", СТАА "Белвінгруп", УП "Дыяконія", СТАА "Акватрайпл", СТАА "Завод вінаградных він "Дыяніс", ААТ "Мінскі завод пеністых він", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", ТАА "Завод Бульбашъ" і іншыя.

Сістэма ўвозу алкаголю ў Беларусь змянілася ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў сілу дэкрэта прэзідэнта № 3, які замяніў кватаванне імпарту алкагольнай прадукцыі на інстытут спецімпарцёраў. Апошніх выбіраюць па конкурсе. Імпартаваць алкагольныя напоі пасля перамогі ў конкурсе могуць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя прадпрыемствы.

Згодна з дэкрэтам № 2 ад 11 красавіка 2011 года, дарагія алкагольныя напоі ўвозяцца ў Беларусь у рэжыме свабоднага імпарту.

Як паведамлялася раней, падрыхтаваны законапраект аб унясенні змяненняў у закон "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай прадукцыі з утрыманнем спірту і нехарчовага этылавага спірту", згодна з якім прадугледжана адмена выключных правоў дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольных напояў. Пакуль дадзены законапраект не прыняты.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2016
 
Дата публикации:25.01.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:609
 
Ключевые слова:
Алкоголь Импорт
 
 


Комментарии