https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь нацэлена на прадаўжэнне актыўнай работы з Арменіяй у ЕАЭС


Аб гэтым паведамілі ў МЗС.
Беларусь нацэлена на прадаўжэнне актыўнай работы з Арменіяй па актуальных напрамках узаемадзеяння ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Такую пазіцыю Беларусі выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Ігар Назарук 25 студзеня на сустрэчы з віцэ-прэм`ер-міністрам, міністрам міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформ Арменіі Вачэ Габрыелянам.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця адносін у гандлёва-эканамічнай сферы. Прадметна разгледжаны магчымыя механізмы нарошчвання двухбаковага тавараабароту, у тым ліку на аснове пашырэння прамысловай кааперацыі, развіцця тавараправоднай і сэрвіснай сетак, прымянення фінансавых механізмаў падтрымкі паставак тавараў і паслуг. Дэталёва разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва з улікам удзелу дзвюх краін у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Армянскаму боку даведзена пазіцыя Беларусі аб нацэленасці на прадаўжэнне актыўнай работы па актуальных напрамках узаемадзеяння ў саюзе, уключаючы ўстараненне выключэнняў і абмежаванняў, правядзенне адзінай узгодненай прамысловай палітыкі, рэалізацыю праграм імпартазамяшчэння ў ЕАЭС, фарміраванне роўнага доступу вытворцаў з краін - членаў саюза да дзяржзакупак.

25 студзеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.01.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:772
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Армения Товарооборот
 
 


Комментарии