https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Уладзімір Сямашка даручыў перавесці прадпрыемствы Мінэнерга з газу на беларускі мазут


Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада.
Намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка даручыў з лютага выкарыстоўваць замест газу на прадпрыемствах Мінэнерга беларускі мазут. Пытанне выкарыстання мазуту вытворчасці беларускіх НПЗ на энергакрыніцах рэспублікі разгледжана ў час рабочай паездкі 30 студзеня віцэ-прэм`ера ў ААТ "Нафтан" у Наваполацк (Віцебская вобласць).

З такой ініцыятывай выступіў канцэрн "Белнафтахім". Цяпер кошт мазуту ў параўнанні з коштам газу дазваляе прадпрыемствам Мінэнерга атрымаць значны эканамічны эфект пры выкарыстанні мазуту як альтэрнатыўнага паліва, адзначана на нарадзе ў ААТ "Нафтан".

Таксама на нарадзе разгледжаны ход рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, унесены карэктывы ў тэрміны здачы іх у эксплуатацыю. ААТ "Нафтан" рэалізуе сем асноўных інвестпраектаў: будаўніцтва комплексу запаволенага каксавання ў складзе пяці установак, рэканструкцыя установак першаснай перапрацоўкі нафты АТ-8 і АВТ-2 (вакуумны блок) з агульным аб`ёмам інвестыцый каля 1,1 млрд. долараў ЗША, а таксама шэраг аб`ектаў, якія маюць дапаможнае і экалагічнае значэнне.

Сямашка даручыў скаардынаваць дзейнасць падрадных арганізацый. "Пастаўлена задача завяршыць будаўніча-мантажныя работы па актуалізаваных графіках, выправіць недахопы, выяўленыя пры праверцы будаўнічых работ", — адзначыла прэс-служба.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2016
 
Дата публикации:01.02.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:450
 
Ключевые слова:
Энергетика Нефтепереработка "Белнефтехим"
 
 


Комментарии