https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па выніках 2015 года блізкі да парогавага значэння эканамічнай бяспекі


Так, паводле звестак Міністэрства фінансаў, знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 студзеня 2016 года склаў 22,7% (12,4 млрд. долараў ЗША) да валавога ўнутранага прадукту пры парогавым значэнні 25% да ВУП.
Пры гэтым на пачатак мінулага года гэтыя суадносіны складалі 16,6% да ВУП пры аб`ёме доўгу на той момант 12,2 млрд. долараў.

Унутраны дзярждоўг Беларусі ў 2015 годзе вырас удвая: з 48,4 трлн. да 97,4 трлн. рублёў. Пры гэтым суадносіны ўнутранага доўгу да ВУП павялічыліся з 5,7% на пачатак года да 9,8% на яго канец пры парогавым значэнні 20%.

У 2016 годзе ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі складзе 17 млрд. долараў. Гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу ўстаноўлены на 2016 год у 115 трлн. рублёў.

Як вядома, у цяперашні час беларускія ўлады вядуць перамовы аб атрыманні двух буйных запазычанняў — крэдытаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на 2 млрд. долараў і Міжнароднага валютнага фонду на 3 млрд. долараў. Акрамя таго, у 2016 годзе ўрад плануе размясціць новы выпуск еўрабондаў і за кошт гэтага прыцягнуць яшчэ 1 млрд. долараў.

Частку новых запазычанняў улады плануюць накіраваць на рэфінансаванне старых даўгоў. Плацяжы па абслугоўванні і пагашэнні знешняга дзярждоўгу, якія трэба будзе ажыццявіць у 2016 годзе, Мінфін ацэньвае ў 3,3 млрд. долараў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2016
 
Дата публикации:29.01.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:623
 
Ключевые слова:
Госдолг Бюджет Кредиты Финансы
 
 


Комментарии