https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Работу ўрада па асваенні $7 млрд кітайскага крэдыту неабходна паскорыць


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што $7 млрд, якія выдзелены КНР, - гэта вельмі добрыя грошы для Беларусі, асабліва цяпер. "Мы маглі б прафінансаваць вельмі многія праекты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, работу ўрада ў гэтым напрамку трэба паскорыць. Пасол Беларусі ў Кітаі, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, даложыць яму аб праблемах, якія "ў нас, магчыма, ёсць ва ўзаемаадносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай".

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што размова ідзе аб праблемах з беларускага боку, якія датычацца работы ўрада, перш за ўсё, па асваенні ў эканоміцы Беларусі $7 млрд кітайскага крэдыту.

Нядаўна кіраўніку беларускай дзяржавы паступіла пісьмо ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна, у якім ён яшчэ раз падкрэсліў факт падтрымкі Беларусі з боку КНР. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў прадаўжаць работу з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

8 лютага 2016, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.02.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:555
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Кредиты Финансы Инвестиции
 
 


Комментарии