https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пінская кампанія пры спробе купіць партыю сланечнікавага алею пазбавілася больш за Br100 тыс.


У Пінску прыватнае прадпрыемства трапілася на выкрут махляроў і пазбавілася больш за Br100 тыс., паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У міліцыю з заявай звярнуўся 42-гадовы дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю. Ён распавёў, што падчас перапіскі зламыснік на падставе пастаўкі сланечнікавага алею скінуў спасылку на шкоднасны сайт і выкраў буйную суму.

«ТАА займаецца аўтаперавозкамі, гандлем (у асноўным прадуктамі харчавання). Прадстаўнік хацеў трапіць на сайт найбуйнейшага замежнага вытворцы і прадаўца сланечнікавага алею для ўзгаднення пастаўкі, аднак трапіў на фішынгавую спасылку, якая была максімальна падобная на сапраўдную, а адрас адрозніваўся ўсяго адной літарай», — звярнулі ўвагу ва УУС.

Работнікі кампаніі ўзгаднілі кошты, пры гэтым не да канца праверылі інфармацыю і перавялі аванс за пробную пастаўку тавару. У выніку кампанія пазбавілася каля Br112 тыс.

Следчыя распачалі крымінальную справу.

Звязда, 8 студзеня 2024
 
Дата публикации:08.01.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:212
 
Ключевые слова:
Мошенничество Криминал Пінск
 
 


Комментарии