https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Турцыя маюць намер пашыраць супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.
Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі Уладзімір Гусакоў абмеркаваў пытанні пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы з паслом Турцыі Кезбан Нілвана Дарамай. Сустрэча адбылася 24 снежня ў Мінску.

Гусакоў нагадаў, што сёння двухбаковае супрацоўніцтва заснавана на пагадненні паміж НАН Беларусі і Турэцкім даследчым саветам па навуцы і тэхналогіях (TUBITAK), падпісаным у 2009 годзе. Навуковыя арганізацыі Турцыі і беларускай акадэміі навук сёння працуюць над сумеснымі праектамі ў галіне біяарганічнай хіміі, фізікі, прыкладной фізікі, а таксама вядуць даследаванні па ацэнцы экалагічнага стану вады.

"Але гэтыя дамоўленасці не рэалізуюцца ў поўнай меры. Навуковыя арганізацыі НАН Беларусі зацікаўлены ў доўгатэрміновым, агульнасістэмным і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі Турцыі на карысць эканомік дзвюх краін", — заявіў ён.

Уладзімір Гусакоў прапанаваў заключыць новы трохбаковы дагавор аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі, TUBITAK і Турэцкай акадэміяй навук.

У сваю чаргу турэцкі пасол прапанавала арганізацыям галоўнага навуковага ведамства Беларусі ўзяць удзел у міжнароднай выставе "ЭКСПА Анталля", якая пройдзе ў 2016 годзе ў Турцыі.

Кезбан Нілвана Дарама падкрэсліла, што турэцкі бок зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю па многіх кірунках, у першую чаргу звязаных з нана-, бія-, інфармацыйнымі і агратэхнічнымі тэхналогіямі, абменам навуковымі работнікамі і аспірантамі, рэалізацыяй сумесных даследчых праектаў і навуковых мерапрыемстваў, абменам публікацыямі, вучэбна-метадычнымі матэрыяламі і многім іншым.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 24 снежня 2015
 
Дата публикации:24.12.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:866
 
Ключевые слова:
Беларусь-Турция Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии