https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Лукашэнка: Наступны год будзе вельмі складаным


Пра гэта паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.
"Наступны год будзе вельмі складаным, смею заўважыць, што такога года ў гісторыі нашай краіны не было", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас кадравых прызначэнняў 22 снежня.

"Абвалілася Расія, што творыцца ва Украіне (а гэта — наш другі рынак), Казахстан прасеў. І нам трэба проста выстаяць. І калі мы будзем працаваць, не рэагуючы на людзей, іх прапановы, заўвагі, не падтрымліваючы іх, а ствараючы сваё матэрыяльнае становішча, то такая ўлада народу не патрэбная", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. 

Асаблівую ўвагу ён надаў пытанням дысцыпліны. "Без дысцыпліны і парадку нічога не зробіце. Не будзе жалезнага парадку, толку не будзе", — заявіў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да новапрызначаных чыноўнікаў мясцовай вертыкалі. 

"І яшчэ адно якраз надзённае пытанне, якое мяне хвалюе: вельмі шмат падначаленых, прыйшоўшы на гэтую пасаду (хаця я вас папярэджваю, што вы на перадавой, твар у твар з людзьмі) пачынаюць паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы. Я не супраць, але — за ваш уласны кошт", — падкрэсліў Лукашэнка. 

"Калі вы ідзяце на гэтую пасаду, вы павінны ведаць, што вы, як на шкле, прасвечваецеся з усіх бакоў, і людзі вас бачаць", — сказаў ён, дадаўшы, што "вельмі шмат старшыняў райвыканкамаў на гэтым пагарэлі".

Лукашэнка папярэдзіў, што да прадстаўнікоў улады будуць ставіцца  "самыя высокія патрабаванні". Паводле яго слоў, у рабоце чыноўнікаў самым галоўным павінны быць інтарэсы людзей. "Людзі павінны мець магчымасць працаваць і зарабляць", — заявіў ён. 

Як паведамлялася раней, 22 снежня прызначаныя новыя: памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Віцебскай вобласці; пасол Беларусі ў Італіі; пракурор Брэсцкай вобласці; намеснік міністра па падатках і зборах; дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны; намеснік старшыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі — дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці. 

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне 12 старшыняў райвыканкамаў, двух намеснікаў аблвыканкамаў і трох членаў аблвыканкамаў.

БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2015
 
Дата публикации:22.12.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:656
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки Дисциплина Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии