https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва Украіне знайшлі магілу Яна Баршчэўскага


Высветліць, каму належыць надмагілле, удалося дзяўчынцы, якая вучыцца ў чацвёртым класе.
Надмагільная пліта пісьменніка Яна Баршчэўскага 17 гадоў праляжала ў якасці дарожнага пакрыцця каля хаты ва ўкраінскай вёсцы Чуднава, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў са спасылкай на "Чуднів news".

Жыхар Валыні знайшоў чыгунную пліту ў 2002 або 2003 годзе, калі капаў траншэю для газавай трубы. Надпіс на ёй быў нябачны з-за слою ржы, якой пліта была пакрытая. Некалькі гадоў цяжкая пліта, вага якой складае прыкладна 30-35 кілаграмаў, прастаяла каля хлява, а потым гаспадар вырашыў зацэментаваць падвор`е і скарыстаўся ёю, каб закрыць участак для эканоміі цэменту.

З цягам часу ржа сцёрлася і стаў бачны надпіс, але гаспадары палічылі, што ён зроблены на нямецкай мове і не вельмі зацікавіліся яго паходжаннем. Але ў гэты панядзелак, 15 красавіка, іх дачка, 4-класніца Лена, вырашыла адшукаць у інтэрнэце пераклад імя і прозвішча, якія з`яўляліся пачаткам надпісу.

Надпіс на пліце цалкам перакладаецца так: "Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года".

Ян Баршчэўскі нарадзіўся каля 1794 года ў беларускай вёсцы Мурагі Полацкага павета (цяпер Расонскі раён). Ён лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Найбольш вядомы Баршчэўскі сваім творам "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Таксама вядомыя тры яго вершы на беларускай мове. Лічылася, што літаратар памёр 12 сакавіка 1851 года ва ўкраінскім Чуднаве.

Мінск, 17 красавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:17.04.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:493
 
Ключевые слова:
Ян Баршчэўскі Чуднава Беларусы ў свеце Литература
 
 


Комментарии