https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністры краін ЕАЭС адобрылі сумесную касмічную праграму


Аб гэтым ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Еўразійскі міжурадавы савет 17-га ліпеня на пасяджэнні ў Мінску ухваліў першы глабальны кааперацыйны праект краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг на аснове даных дыстанцыйнага зандавання Зямлі (ДЗЗ).

Міждзяржаўную праграму намечана рэалізаваць у 2021-2025 гадах. "Прадугледжваецца тры блокі інтэграцыі - арганізацыйны, інфраструктурны і вытворчы, - адзначылі ў ЕЭК. - Для гэтага краіны саюза і ЕЭК у арганізацыйным блоку мерапрыемстваў аб`яднаюць дзеючыя і перспектыўныя групоўкі спадарожнікаў шляхам стварэння агульнага банка здымкаў, якія паступаюць з нацыянальных спадарожнікаў. У выніку значна павялічыцца плошча пакрыцця тэрыторыі назірання, павысяцца перыядычнасць агляду і аператыўнасць перадачы спажыўцам неабходнай інфармацыі. Адпаведна ўзрасце канкурэнтаздольнасць спадарожнікавых рэсурсаў на сусветным касмічным рынку".

Інфраструктурны блок накіраваны на стварэнне і мадэрнізацыю існуючых станцый прыёму павялічанага аб`ёму даных ДЗЗ, а таксама распрацоўку спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое дазваляе апрацоўваць і аналізаваць атрыманую інфармацыю. "Гэта дасць магчымасць істотна павысіць якасць прадастаўляемых геаінфармацыйных паслуг карыстальнікам розных сектараў эканомікі дзяржаў саюза", - падкрэслілі ў ЕЭК.

Вытворчы блок прадугледжвае пашырэнне магчымасцей касмічнай сістэмы ДЗЗ дзяржаў-членаў шляхам стварэння і ўключэння ў яе склад перспектыўных касмічных апаратаў ДЗЗ сярэдняга і звышвысокага прасторавага распазнавання, распрацоўка і вытворчасць якіх будзе ажыццяўляцца ў кааперацыі прадпрыемстваў дзяржаў-членаў. "Характарыстыкі перспектыўных касмічных апаратаў сумеснай вытворчасці будуць адпавядаць лепшым сусветным узорам, а па некаторых параметрах пераўзыходзіць іх", - заявілі ў ЕЭК.

"Тэхналогіі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з космасу - высокадакладны і аператыўны інструмент вывучэння нашай планеты, які дапамагае эфектыўна кіраваць яе рэсурсамі. Міждзяржпраграма дасць магчымасць выкарыстоўваць перавагі адзінай эканамічнай прасторы, аб`яднаць прамысловыя, навукова-тэхнічныя і маркетынгавыя магчымасці краін саюза, прыцягнуць да ўдзелу ў рабоце над праектам усе саюзныя дзяржавы, уключаючы Арменію і Кыргызстан, якія не валодаюць касмічнымі апаратамі, і ў выніку атрымаць значна большы агульны рэзультат, даступны ўсім удзельнікам праекта", - дадалі ў прэс-службе.

17 ліпеня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.07.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:559
 
Ключевые слова:
Дистанционное зондирование Земли Космос Технологии Интеграция
 
 


Комментарии