БЕЛТА пацікавілася ў прэс-сакратара Прэзідэнта Наталлі Эйсмант рэакцыяй кіраўніка беларускай дзяржавы на нядаўнія заявы Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, зробленыя ім у інтэрв`ю выданню Le Journal du Dimanche. Ён, у прыватнасці, выказаў меркаванне, што ўлада Беларусі не можа прыняць "логіку дэмакратыі", быў уражаны "мужнасцю пратэстуючых" і зрабіў выснову, што "Аляксандр Лукашэнка павінен пайсці ў адстаўку".
Прэс-служба Прэзідэнта прадаставіла каментарый: "Так, кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з заявай французскага калегі і адказаў літаральна наступнае:
"Першае. Як Прэзідэнт краіны, зыходзячы з прынцыпаў самога спадара Макрона (закладзеных у яго заяве-закліку пайсці ў адстаўку) хачу сказаць, што сам Прэзідэнт Францыі, кіруючыся ўласнай логікай, павінен быў бы пайсці ў адстаўку яшчэ два гады таму - калі на вуліцы Парыжа толькі пачалі выходзіць "жоўтыя камізэлькі". Гады ідуць, "камізэлькі" да гэтага часу на вуліцах, спадар Макрон на здзіўленне таксама да гэтага часу на пасадзе, а Францыя стала краінай, дзе масавыя пратэсты сталі прывычнай з`явай...
Акрамя "жоўтых камізэлек" таксама варта згадаць праблемы Францыі з рухам BLM і мусульманскія пратэсты ў Марсэлі і Ліёне, што перыядычна ўзнікаюць. Падагульніўшы ўсё гэта, Мінск жэстам добрай волі гатовы прапанаваць сябе ў якасці ўніверсальнай перагаворнай пляцоўкі, якая даказала сваю эфектыўнасць, - для мірнай перадачы ўлады любой з вышэйназваных груп.
Другое. Як вопытны палітык - нясталаму - хачу параіць спадару Макрону менш глядзець па баках і замест гэтага заняцца, нарэшце, унутранымі справамі Францыі. Хаця б пачаць вырашаць праблемы, якіх у краіне назбіралася нямала.
І нарэшце, як чалавек хачу адзначыць, што, як здаецца нам тут, у Беларусі, Эмануэль Макрон вельмі шмат увагі ўдзяляе аднаму з экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. З улікам таго, што гэты экс-кандыдат - дама, французскі лідар рызыкуе да ўнутраных праблем Францыі атрымаць яшчэ і асабістыя - у сябе дома".
28 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
28 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА