https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Мацко стала пяціразовай чэмпіёнкай свету па самба


У сталіцы Казахстана Астане завяршыўся чэмпіянат свету па самба 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў.
У заключны дзень спаборніцтваў чэмпіёнкай свету ў вагавой катэгорыі да 59 кг стала Таццяна Мацко. Па ходзе турніру беларуска перамагла Іву Іванову з Балгарыі, Маржан Бізак з Казахстана і расіянку Таццяну Шуянаву, а ў фінале нанесла паражэнне ўкраінцы Сафіі Бардзінскіх. Перамога на планетарным форуме стала для Мацко пятай у кар’еры, раней Таццяна святкавала поспех у 2016, 2017, 2018 і 2021 гадах.

Акрамя таго, срэбны медаль ЧС заваяваў Аляксандр Казлоў, які выступае ў катэгорыі да 79 кг сярод невідушчых спартсменаў. У чвэрцьфінале беларус быў мацнейшы за Суйманкула Малдабекава з Кыргызстана, у паўфінал справіўся з малдаванінам Алегам Немтанам, але ў вырашальнай сутычцы саступіў расіяніну Віктару Рудэнку.

Такім чынам, нейтральныя атлеты з Беларусі заваявалі ў Астане 9 медалёў (3 залатыя, 2 срэбныя і 4 бронзавыя). Пераможцамі чэмпіянату свету раней сталі Даніэла Ждан (да 65 кг) і Марыя Кандрацьева (звыш 88 кг), срэбао выйграла Анжэла Жылінская (да 72 кг). На трэцюю прыступку п’едэстала падымаліся Лізавета Лапаева (да 59 кг, баявое самба), Карына Шут (да 80 кг), Аляксандр Кокша (да 79 кг) і Аляксандр Круглік (да 88 кг). Усяго ўдзел у чэмпіянаце свету прынялі 470 спартсменаў з 40 краін.

Звязда, 10 лістапада 2024
 
Дата публикации:10.11.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:64
 
Ключевые слова:
спорт в Беларуси Чемпионат мира Борьба Самбо
 
 


Комментарии