https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь вітае рашэнне Грэцыі аднавіць дыпламатычную прысутнасць у Мінску


Аб гэтым заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 10 снежня на цырымоніі афіцыйнага адкрыцця ганаровага консульства Грэцыі ў Беларусі.
"У Беларусі вельмі добра ведаюць Грэцыю - краіну з прыгожай прыродай і гасцінным народам, з якой нас звязваюць трывалыя вузы, - адзначыла Алена Купчына. - Мы рады, што грэчаскі ўрад прыняў рашэнне аднавіць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі.

Гэта сігнал аб тым, што паміж нашымі краінамі не толькі існуюць добрыя сувязі, але і ёсць перспектывы для гандлёва-эканамічнага, культурнага, турыстычнага супрацоўніцтва, а таксама для падтрымання палітычнага дыялогу".

Алена Купчына падкрэсліла, што Беларусь, як і Грэцыя, нацэлена на збліжэнне. Яна выказала таксама надзею, што ў бліжэйшым будучым удасца фіналізаваць працэдуру стварэння ганаровага консульства Беларусі ў Грэцыі.

Намеснік міністра дадала, што ў бліжэйшыя дні ў Мінску пройдуць беларуска-грэчаскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў.

10 снежня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.12.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:678
 
Ключевые слова:
Греция Евросоюз Посольство
 
 


Комментарии