https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


16 лістапада на магіле Рыгора Барадуліна быў устаноўлены валун


Беларускія ратавальнікі правялі ўнікальную аперацыю — паставілі валун на магілу Рыгора Барадуліна.
Камень вагой 2,5 тоны даставілі на верталёце МНС. На валуне высечаны крыж і надпіс "Рыгор Барадулін. Сын. 1935—2014". Рыгор Барадулін пахаваны на могілках ва Ушачах, побач з магілай маці, Акуліны Андрэеўны. 

Валун на магілу ўзяты ў вёсцы Кублічі Ушацкага раёна. У гэтую вёску хадзіў у школу Васіль Быкаў. 

Для таго каб заліць падмурак на магілу, 25 рабочых цэлы дзень пераносілі ўручную 800 вёдзер цэменту. 

Устаноўка валуна — гэта выкананне волі самога Рыгора Іванавіча. У 1995 годзе ён напісаў верш "Прашэнне": 

Калі я адыду, пастаўце мне 
Валун сівы і крыж на валуне. 
Засведчыць крыж, 
Што адышоў з імшой 
Паганец кшчоны, 
Уніят душой. 
Крумкач, як чорны плач, 
На валуне 
Спачне, і значыць, 
Памяне мяне. 
I стрыж, як крыж здранцвелы, 
Прамільгне, 
Цень студзячы ў труне 
На самым дне. 
Калі я замаўчу, пастаўце мне 
Валун сівы і крыж на валуне...

Тадэвуш Курсевіч, першы намеснік начальніка авіяцыі МНС: "Праца ўскладнялася тым, што тут высокія дрэвы, прыкладна 35 метраў. І месца ўстаноўкі помніка, падыходы закрытыя дрэвамі. І атрымлівалася, толькі па камандзе нашых наземных службаў, спецыялістаў, кіраўніка палётаў, інжынера, які знаходзіцца на борце, гэта ўсё зроблена. 

Рыгор Барадулін — знакаміты паэт. Мне прыемна, што я і нашы хлопцы з МНС узялі ўдзел ва ўстаноўцы гэтага помніка". 

Глеб Лабадзенка, член Саюза беларускіх пісьменнікаў: "Сёння ва Ушачах беларускія ратавальнікі правялі проста ўнікальную аперацыю. Паставілі валун на магілу Рыгора Барадуліна. Праца над помнікам вялася паўгода. Скульптар Ігар Засімовіч высек крыж Еўфрасінні Полацкай. І, паколькі на магіле мамы напісана "Мама Акуліна Андрэеўна Барадуліна", на гэтай магіле напісана "Сын Рыгор Барадулін".

Гэта была воля самога дзядзькі Рыгора, каб на яго магіле быў устаноўлены валун. Гэты валун быў выбраны пад Ушачамі, у вёсцы Кублічы, дзе вучыўся Васіль Быкаў". 

БелаПАН, 16 лістапада 2015
 
Дата публикации:16.11.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1061
 
Ключевые слова:
Рыгор Барадулін
 
 


Комментарии