https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінгандаль узмоцніць кантроль за захаваннем асартыменту будматэрыялаў айчыннай вытворчасці


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінгандлю Беларусі.

 

Міністэрства гандлю Беларусі ўзмоцніць кантроль за захаваннем арганізацыямі гандлю асартыментных пералікаў у частцы наяўнасці ў продажы будаўнічых матэрыялаў айчыннай вытворчасці.  

"З улікам зваротаў, што паступаюць апошнім часам ад суб`ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (дзверы, ламінат, паркет і г.д.), у бліжэйшы час Міністэрства гандлю плануе ўзмацніць кантроль за захаваннем арганізацыямі гандлю асартыментных пералікаў у частцы наяўнасці ў продажы будаўнічых матэрыялаў айчыннай вытворчасці", - адзначылі ў Мінгандлі.

Акрамя таго, у час правядзення кантрольных мерапрыемстваў асаблівая ўвага будзе ўдзелена выкананню магазінамі правіл продажу будаўнічых матэрыялаў і вырабаў. У Мінгандлі нагадалі, што згодна з заканадаўствам прадавец павінен забяспечыць бясплатную пагрузку буйнагабарытных і масай звыш 25 кг будаўнічых матэрыялаў і вырабаў на транспартны сродак пакупніка.

У той жа час, як паказваюць назіранні, на практыцы прадавец не заўсёды выконвае гэту норму. У выніку пакупнікі вымушаны самастойна ажыццяўляць пагрузку такога тавару на транспартны сродак.

16 лістапада 2015, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА

 
Дата публикации:16.11.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:708
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Импортозамещение Строительство
 
 


Комментарии