https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Праязныя білеты на грамадскі транспарт Мінска на 10, 15 і 30 дзён у хуткім часе можна будзе купіць з любой даты


Аб гэтым паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Ірына Якубоўская.
У мэтах далейшага развіцця аўтаматызаванай сістэмы, прызначанай для аплаты і кантролю аплаты праезду, і ўдасканалення дзеючай тарыфнай палітыкі "Мінсктранс" і распрацоўшчыкі сістэмы ствараюць тэхнічныя рашэнні, якія дадуць магчымасць прапанаваць пасажырам новыя віды праязных білетаў. Так, мінчане змогуць скарыстацца ўдасканаленымі праязнымі білетамі на месяц, паўмесяца і дэкаду.

Цяпер купля існуючых праязных білетаў абмежавана каляндарным перыядам часу: напрыклад, праязны на месяц дзейнічае толькі з 1-га чысла, на паўмесяца - з 1-га і з 15-га чысла.

У хуткім часе праязныя білеты на 10, 15 і 30 сутак можна будзе набываць з любой даты (па жаданні пасажыра) на адзін, два, тры і чатыры віды транспарту з рознымі іх камбінацыямі. Карыстацца ўдасканаленымі праязнымі можна будзе на працягу аплачанага перыяду часу з моманту актывацыі бескантактнай смарт-карткі ў месцах рэалізацыі.

Адсутнасць строгай прывязкі да тэрмінаў рэалізацыі дасць пасажырам магчымасць набываць праязныя білеты ў любы час, арыентуючыся на тэрміны паступлення грашовых сродкаў (атрыманне заработнай платы, стыпендыі, пенсіі і інш.).

Пры гэтым падыход да вызначэння кошту білетаў застанецца ранейшым, расказала намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства.

"Новаўвядзенне накіравана на павышэнне якасці аказваемых паслуг пасажырам і робіць сістэму аплаты гібкай", - падкрэсліла субяседніца. Плануецца, што ўдасканаленыя праязныя з`явяцца ў продажы да канца бягучага года. У больш далёкай перспектыве "Мінсктранс" разглядае магчымасць укаранення кароткатэрміновых праязных білетаў - на суткі, на паўгадзіны і на гадзіну.

17 лістапада 2015, Мінск
Аксана Каруна - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:954
 
Ключевые слова:
Городской транспорт Проездной билет Мінск
 
 


Комментарии