https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Турцыя можа стаць для Беларусі ключавым плацдармам для дыверсіфікацыі экспарту


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў 12 лістапада на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Стамбуле, паведаміла прэс-служба ўрада.
"Беларусь пачала рэалізацыю новай для сябе экспартнай стратэгіі дыверсіфікацыі рынкаў. У сярэднетэрміновай перспектыве траціну беларускага экспарту плануецца накіраваць на новыя рынкі і рэгіёны. Ключавым месцам, новым плацдармам для нас, мяркую, можа стаць Турцыя", — адзначыў Кабякоў. 

Паводле яго слоў, Беларусі ёсць што прапанаваць турэцкім партнёрам, краіна выпускае шырокі пералік прадукцыі — ад інтэгральных мікрасхем да кар`ерных самазвалаў. "Мы найбуйнейшы экспарцёр калійных угнаенняў, гэта больш за 18% сусветнага экспарту. Краіна — адна з лідараў сусветнага экспарту IT-паслуг. Сёння беларуская прадукцыя выкарыстоўваецца на зямлі, у паветры і ў космасе", — сказаў прэм`ер-міністр. 

Кабякоў падкрэсліў, што Стамбул з`яўляецца прывабным фінансавым цэнтрам, які хутка расце і пачынае канкураваць з Лонданам, Цюрыхам і Франкфуртам. На яго думку, гэта становіцца магчымым дзякуючы эфектыўнай эканамічнай палітыцы, якую праводзіць кіраўніцтва Турцыі, руплівасці і ініцыятывам турэцкіх кампаній. 

Кіраўнік урада адзначыў, што Беларусь гатовая ствараць зборачныя вытворчасці на аснове шырокай кааперацыі з турэцкімі кампаніямі, пастаўляць дарожна-будаўнічую тэхніку "Амкадор", кар`ерныя самазвалы "БелАЗ", грузавыя аўтамабілі і аўтобусы "МАЗ", трактары "МТЗ", камбайны "Гомсельмаш". Ён падкрэсліў, што гэта тэхніка высокай якасці, яна простая ў эксплуатацыі і канкурэнтаздольная. 

Кабякоў заявіў, што Беларусь бачыць перспектывы супрацоўніцтва з Турцыяй у лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, аграпрамысловым комплексе, транспартна-лагістычнай і камунікацыйнай сферах. 

"Традыцыйная перавага Беларусі для інвестараў — гэта зручнае геаграфічнае становішча, высокая кваліфікацыя спецыялістаў, высокі тэхнічны ўзровень прадпрыемстваў, стабільная сацыяльна-эканамічная сітуацыя і паслядоўныя дзеянні фінансавых улад", — сказаў кіраўнік урада. 

Паводле яго слоў, яшчэ адной істотнай перавагай з`яўляецца членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. "Гэта 180-мільённы рынак са свабодным рухам тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, адзіным тарыфным рэгуляваннем, роўнымі ўмовамі для бізнесу", — адзначыў Кабякоў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 лістапада 2015
 
Дата публикации:12.11.2015
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:684
 
Ключевые слова:
Беларусь-Турция Экспорт Товарооборот ЕАЭС Инвестиции
 
 


Комментарии