https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мадура назваў рашэнне Аргенціны адмовіцца ад членства ў БРІКС глупствам


Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура раскрытыкаваў пастанову свайго аргентынскага калегі Хаўера Мілея адмовіцца ад далучэння краіны да БРІКС.
«Выключыўшы Аргенціну з БРІКС, ён (Хаўер Мілей) дзейнічае супраць аргенцінцаў, — сказаў Мадура ў традыцыйным інтэрв’ю 1 студзеня газеце Le Monde diplomatique. — Гэта адна з самых нязграбных і дурных рэчаў, якія Мілей зрабіў супраць Аргенціны».

Ён дадаў, што падобнае рашэнне «вяртае Аргенціну ў XIX стагоддзе».

Раней Нікалас Мадура ўжо жорстка крытыкаваў неаліберальную палітычную праграму і планы абранага Прэзідэнта Аргенціны Хаўера Мілея. «На прэзідэнцкіх выбарах у Аргенціне перамогу атрымаў ультраправы неафашызм — ультраправыя з каланіяльным праектам для Аргенціны, якія маюць намер узначаліць неакаланіяльны праект ва ўсёй Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне», — заявіў Прэзідэнт 21 лістапада ў аўтарскай праграме «З Мадура плюс» тэлеканала Venezolana de Televisión.

Група БРІКС з моманту заснавання ў 2006 годзе прайшла дзве хвалі пашырэння. У 2011 годзе да першапачатковага складу з Бразіліі, Расіі, Індыі і Кітая далучылася ПАР. У жніўні 2023 года ў аб’яднанне запрасілі адразу шэсць новых членаў, уключаючы Аргенціну, аднак у канцы снежня яна адмовілася ад уступлення ў групу.

Пяць новых членаў — Егіпет, Іран, ААЭ, Саудаўская Аравія і Эфіопія — пачалі паўнавартасную работу ў БРІКС з 1 студзеня пад старшынствам Расіі.

Звязда, 2 студзеня 2024
 
Дата публикации:02.01.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:110
 
Ключевые слова:
Аргентина БРИКС Неофашизм Латинская Америка Неоколониализм
 
 


Комментарии