https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У новым пяцігоддзі працаваць па-старому будзе немагчыма, развіццё краіны будзе вызначацца навізной


Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.
Фармулюючы мэту і сэнс сённяшняй нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Паспрабую зрабіць гэта сумленна і шчыра. Кожны з кіраўнікоў галін улады і вышэйшых службовых асоб - тыя, хто хочуць працаваць у новым пяцігоддзі, - пры назначэнні на сваю пасаду павінен даказаць сваю здольнасць кіраваць".

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен адрознівацца ад іншых сваёй навізной. Менавіта таму патрабаванні да новага ўрада асаблівыя.

"Асабліва гэта датычыцца ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Бяспекі, сілавых структур. Аб галінах улады я ўжо сказаў. Па-старому працаваць будзе немагчыма, і не толькі таму, што гэтага ад нас патрабуе час, перш за ўсё, гэтага ад вас буду патрабаваць я", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён сказаў, што асаблівая ўвага разам з членамі ўрада будзе ўдзелена губернатарам.

"Таму што самае галоўнае пытанне, ад якога залежыць суверэнітэт і бяспека краіны, - гэта эканоміка. А эканомікай у краіне займаюцца ўрад, губернатары і падпарадкаваныя ім структуры. У сувязі з гэтым вы будзеце абавязаны - усе, нават тыя, хто не назначаецца Прэзідэнтам, - прадставіць канкрэтныя планы сваіх дзеянняў.

Вышэйшыя службовыя асобы - да назначэння на пасады, усе астатнія - за канкрэтны перыяд", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.



20 кастрычніка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.10.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1258
 
Ключевые слова:
Пятилетка Белорусская экономическая модель
 
 


Комментарии