https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Работы па будаўніцтве БелАЭС вядуцца строга па графіку


Аб гэтым далажыў 9 кастрычніка Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання пляцоўкі будаўніцтва БелАЭС віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка.
Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры ўзвядзенні Беларускай АЭС ні ў якім разе не трэба спяшацца. Прэзідэнта запэўнілі, што пры ўсіх работах захоўваюцца чатыры этапы кантролю. Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што будаўніцтва вядзецца ў адпаведнасці са строгім рэгламентам захавання якасці. 

Згодна з генеральным кантрактам узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе, другога энергаблока - у 2020 годзе. Цяпер вядуцца работы на асноўных будынках і збудаваннях энергаблокаў нумар 1 і нумар 2, а таксама дапаможных аб`ектах электрастанцыі. У 2016 годзе плануецца пачаць мантаж ядзернага рэактара, турбіны, парагенератараў, зварцы галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. Цяпер усё абсталяванне працяглага цыкла вырабу выбрана і заключаны кантракты на яго вытворчасць.

Для Беларускай АЭС закантрактавана абсталяванне на суму крыху больш за $2 млрд. Асноўная пастаўка абсталявання плануецца з 2016 года.

9 кастрычніка 2015, Астравец
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.10.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:650
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Строительство Ядерная энергетика Безопасность Астравец
 
 


Комментарии