https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Генадзь Зюганаў: Беларусь назапасіла ўнікальны вопыт пераўтварэнняў, якім можа ганарыцца


9 кастрычніка лідар КПРФ Генадзь Зюганаў, які знаходзіцца з візітам у Беларусі, узяў удзел у сустрэчы з грамадскасцю Мінска і партыйным актывам Камуністычнай партыі Беларусі.
Паводле яго слоў, Беларусь назапасіла "ўнікальны вопыт пераўтварэнняў, якім можа ганарыцца". "Калі браць апошняе 20-годдзе, то менавіта вопыт Беларусі па захаванні і развіцці прамысловага патэнцыялу, развіцці сацыяльнай сферы і стварэнні ўмоў для эфектыўнай работы аказаўся самым цікавым", — сказаў Зюганаў. 

Ён паведаміў, што былі падрыхтаваныя тры фільмы аб вопыце работы беларускай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і камунальна-энергетычнага комплексу. "Я гэтыя работы прадстаўляў прэзідэнту Расіі Пуціну. І павінен сказаць, што гэтым зацікавіліся многія рэгіёны Расійскай Федэрацыі, асабліва там, дзе створаны народныя прадпрыемствы, якія ва ўмовах крызісу аказаліся самымі эфектыўнымі", — зазначыў старшыня КПРФ. 

Зюганаў паведаміў, што "пабываў на шэрагу прадпрыемстваў і яшчэ раз пераканаўся ў тым, што беларуская прамысловасць нават ва ўмовах крызісу працуе ўстойліва, і ёсць шмат цікавых распрацовак, якія ўяўляюць цікавасць для ўсёй нашай еўразійскай прасторы".



БелаПАН, 9 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:09.10.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1278
 
Ключевые слова:
Геннадий Зюганов Компартия Соцзащита в Беларуси Белорусская экономическая модель
 
 


Комментарии