https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ідэалогія развіцця Мінска прадугледжвае захаванне зялёнага пояса вакол горада


Аб гэтым паведаміў 29 кастрычніка на прэс-канферэнцыі старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч.
Павел Лучыновіч адзначыў, што пытанне стратэгіі развіцця горада з`яўляецца трэцім па значнасці, якім цікавяцца мінчане.

"Ідэалогія яго далейшага развіцця - захаванне зялёнага пояса вакол горада і развіццё гарадскіх падцэнтраў, каб у нас не было дэпрэсіўных закінутых тэрыторый, каб не адбывалася канцэнтрацыі ўсяго насельніцтва ў цэнтры горада", - сказаў ён.

Цяпер Мінск ідзе па шляху вырашэння актуальных праблем, вызначаючыся, якім будзе горад у далейшым - з вялікай шчыльнасцю, шматпавярхоўнасцю або больш еўрапейскі, малапавярховы. Развіццё Мінска хутчэй бачыцца ў еўрапейскіх тэндэнцыях.

"У нас усё ж такі еўрапейская тэндэнцыя, і параўнанне з азіяцкімі гарадамі не зусім карэктна", - заўважыў Павел Лучыновіч. Ён не згадзіўся, што вышынныя будынкі, якія з`яўляюцца ў беларускай сталіцы, набліжаюць яе да сусветных гарадоў, чыё аблічча фарміруюць шматузроўневыя будынкі.

"У Дубаі колькасць будынкаў вышэйшых за 300 м, напэўна, адна з самых вялікіх па шчыльнасці канцэнтрацыі ў свеце. Калі параўноўваць, то ў нас у бліжэйшыя гады адзін з самых высокіх будынкаў будзе новы шматфункцыянальны цэнтр "Газпрама".

Яго вышыня складзе 186 м. Нам да Дубая вельмі далёка", - сказаў Павел Лучыновіч.

Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва дадаў, што пытанне аб дадатковым размяшчэнні 11 тыс. жыхароў у раёне Каменная Горка не актуальнае, паколькі гарад ад такога сцэнарыя адмовіўся. Павел Лучыновіч расказаў, што ў час прыёму грамадзян і прамых ліній каля 70 працэнтаў пытанняў датычаць захавання сядзібнай жылой забудовы, на другім месцы - тэма захавання зялёных зон.

"Тэма зялёных зон вельмі актуальная. Нам неабходна захоўваць існуючую водную сістэму і развіваць зялёныя тэрыторыі, якія зарэзерваваны генеральным планам. Размова ідзе пра другое левае паўкальцо Лошыца - рака Мышка, таму што там знаходзяцца буйнейшыя раёны горада - Каменная Горка, Сухарава, Кунцаўшчына, Паўднёвы Захад, Малінаўка. Гэта важная праблема, зелені на гэтых тэрыторыях не хапае", - лічыць ён.

29 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.10.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:612
 
Ключевые слова:
Мінск Экология Строительство Зелёная зона Городское хозяйство
 
 


Комментарии