https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Сібіры Дзед Мароз за рулём БелАЗа адправіўся ў святочны рэйс


У Сібіры напярэдадні Новага года Дзед Мароз сеў за руль БелАЗа. Пра гэта паведамляе рэгіянальнае інфармацыйнае агенцтва «Кузбас».
Кар’ерны самазвал беларускай вытворчасці, упрыгожаны яркімі гірляндамі, здзейсніў святочны рэйс на Кедраўскім разрэзе КК «Кузбасразрэзвугаль». На час зімовым казачным персанажам стаў гарняк Яўген Андрэеў. Ён працуе ў кампаніі шэсць гадоў, тры з якіх з’яўляецца кіроўцам кар’ернага самазвала БелАЗ.

Ужывацца ў ролю Дзеда Мароза яму дапамагае тое, што Андрэеў — бацька траіх дзяцей. Па словах мужчыны, яму вельмі падабаецца цешыць дзяцей і бачыць іх шчырыя эмоцыі і ўсмешкі.

Ужо некалькі гадоў у Андрэева ёсць хобі — у вольны ад працы час ён выконвае ролю зімовага чараўніка на дзіцячых ранішніках. «Мая жонка Наталля працуе выхавацелем у дзіцячым садку. Пяць гадоў таму яна прапанавала мне сыграць Дзеда Мароза на навагоднім ранішніку. У мяне атрымалася парадаваць дзяцей, і я стаў пастаянным удзельнікам дзіцячых навагодніх свят», — расказаў гарняк.

Звязда, 28 снежня 2023
 
Дата публикации:28.12.2023
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:310
 
Ключевые слова:
Новый год Кузбасс
 
 


Комментарии