https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь працягнула харчэмбарга на тавары з заходніх краін да канца 2024 года


Беларусь працягнула харчовае эмбарга на тавары з заходніх краін да 31 снежня 2024 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2023 года нумар 934, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
«Падоўжыць да 31 снежня 2024 года ўключна дзеянне пунктаў 1 і 3-5 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2021 года нумар 700 «Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў», — адзначана ў дакуменце.

Як паведамлялася, пастановай урада ад 6 снежня 2021 года № 700 уведзена харчовае эмбарга ў дачыненні да шырокага пераліку тавараў, вырабленых у краінах, якія рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі. Забарона на ўвоз распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза і яго дзяржаў-членаў, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі.

У пераліку забароненых тавараў — свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), гародніна, акрамя прызначаных для пасеву, садавіна і арэхі, тлушч свіны і тлушч хатняй птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншыя жывёльныя алею, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.

Звязда, 27 снежня 2023
 
Дата публикации:27.12.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:89
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Торговое эмбарго Евросоюз США Канада Норвегия
 
 


Комментарии