https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Зімбабве не маюць ніякіх перашкод для глыбокага ўсебаковага супрацоўніцтва


Нра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 ліпеня на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабве Эмерсонам Мнангагвай.
"У нас няма ніякіх праблем з вашай краінай. У нас няма ніякіх перашкод для глыбокага ўсебаковага супрацоўніцтва. Мы гатовыя зрабіць усё, што мы можам, для вашай краіны, для Паўднёвай Афрыкі", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. 

Ён выказаў упэўненасць, што візіт у Беларусь віцэ-прэзідэнта Зімбабве будзе знакавым: "Ён будзе значным, гістарычным, таму што пасля яго, я ў гэтым перакананы, мы адкрыем новую старонку нашых адносін". Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што дзякуючы супрацоўніцтву з Зімбабве Беларусь будзе развіваць узаемадзеянне і з іншымі краінамі рэгіёну, тым больш што ён, заўважыў беларускі кіраўнік, мае патрэбу ў прадукцыі, вырабленай у Беларусі. 

"Думаю, наша супрацоўніцтва трэба было б пачынаць з канкрэтных праектаў. Хай іх будзе трохі. Але гэта будзе сігнал не толькі для прадпрымальнікаў вашай краіны, але і іншых краін, з якімі вы мяжуеце, — сігнал да супрацоўніцтва з нашай краінай. Мы ў гэтым вельмі зацікаўленыя", — прапанаваў Лукашэнка. 

Ён парэкамендаваў віцэ-прэзідэнту Зімбабве пабываць на прадпрыемствах, якія вырабляюць прадукцыю, неабходную для Афрыкі. "І па выніках наведвання гэтых прадпрыемстваў я б хацеў ведаць ваша меркаванне аб перспектывах нашага супрацоўніцтва", — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

У сваю чаргу Эмерсон Мнангагва адзначыў, што мэтай яго візіту з`яўляецца пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабве. Ён пацвердзіў, што ў палітычных адносінах дзвюх краін няма ніякіх праблем. Таму зімбабвійскі бок зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтва ў такіх галінах, як будаўніцтва, сельская гаспадарка і горназдабываючая прамысловасць.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2015
 
Дата публикации:20.07.2015
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1225
 
Ключевые слова:
Зимбабве Товары из Беларуси Сотрудничество Африка
 
 


Комментарии