https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік кіраўніка МЗС Індыі Наўцеж Сінгх Сарна ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін абмяняліся дакументамі, якія складаюць дарожную карту супрацоўніцтва.
Па выніках перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Індыі падпісаны пратакол да міжурадавага пагаднення аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць (капітал).

Міністэрства фінансаў Беларусі і Савет па каштоўных паперах і біржах Індыі падпісалі мемарандум аб двухбаковым супрацоўніцтве, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі і Бюро індыйскіх стандартаў - мемарандум па супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі і інфармацыйнай падтрымкі.

Канцэрн "Беллегпрам" і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Індыі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне тэкстылю, адзення і індустрыі моды.

Мемарандум аб супрацоўніцтве ў вяшчанні падпісалі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і кампанія "Прасар Бхараці".

3 чэрвеня 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:792
 
Ключевые слова:
Беларусь-Индия Товарооборот Сотрудничество Стандартизация Налоги
 
 


Комментарии