https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ад турызму да інвестыцый. Беларуская дэлегацыя правяла насычаныя перагаворы ў Саудаўскай Аравіі


Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Яўгенам Шэстаковым 17-18 снежня наведала з рабочым візітам Саудаўскую Аравію. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Ключавым мерапрыемствам візіту стала правядзенне першага ў гісторыі двухбаковых адносін раўнда палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі.

"Яўген Шэстакоў і яго саудаўскі калега намеснік міністра замежных спраў Саудаўскай Аравіі па палітычных пытаннях, в.а. намесніка міністра па пытаннях эканомікі і развіцця Сауд бен Махамед аль-Саці абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, турыстычнай, гуманітарнай і іншых галінах, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-саудаўскага палітычнага дыялогу, абмеркавалі шматбаковы і рэгіянальны парадак дня", - расказалі ў прэс-службе міністэрства.

Бакі падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць у аднаўленні ўсяго спектра двухбаковых кантактаў на аснове развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння.

У час візіту таксама адбыўся шэраг двухбаковых перагавораў. Яўген Шэстакоў абмеркаваў з намеснікам міністра замежных спраў Саудаўскай Аравіі Валідам аль-Херыжы графік маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў, а таксама канкрэтныя крокі па актывізацыі беларуска-саудаўскага супрацоўніцтва.

На сустрэчы са спецпрадстаўніком Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат каралеўства Тарыкам Абдэльхадзі аль-Кахтані бакі правялі прадметную размову аб развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Перагаворы пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і пастаўках прадуктаў харчавання, здабыўной прамысловасці, банкаўскай і інвестыцыйнай сферах. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся садзейнічаць актывізацыі прамога ўзаемадзеяння паміж дзелавымі коламі дзвюх краін, абмену інфармацыяй, заахвочваць удзел у выстаўках на тэрыторыі сваіх краін.

Беларускі дыпламат таксама абмеркаваў пытанні стымулявання ўзаемных турыстычных патокаў паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй з намеснікам міністра турызму Султанам бін-Махамедам аль-Мусаламам.

18 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.12.2023
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:232
 
Ключевые слова:
Инвестиции Товарооборот Саудовская Аравия
 
 


Комментарии