https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у самітах БРІКС і ШАС, якія пройдуць ва Уфе 8—10 ліпеня


Аб гэтым 8 чэрвеня ў Маскве паведаміў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на перамовах з беларускім калегам Уладзімірам Макеем, перадае ТАСС.
"Запланаваныя кантакты прэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне Уладзіміра Пуціна наведаць Уфу, дзе пройдуць саміты БРІКС і ШАС, — паведаміў кіраўнік МЗС РФ. — БРІКС, ШАС і ЕАЭС аб`ядноўваюць блізкасць падыходаў да глабальнага парадку дня". 

Лаўроў таксама лічыць, што "Саюзная дзяржава Расіі і Беларусі — важны і запатрабаваны фармат узаемадзеяння". "У нас рэгулярны графік сустрэч, актыўныя кантакты на ўсіх узроўнях — на вышэйшым, кіраўнікоў урадаў, міністраў, — сказаў ён. — Нас звязваюць сапраўдныя саюзніцкія адносіны". 

Міністр нагадаў, што 3 сакавіка ў Маскве адбылося пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. "Гэта важны, запатрабаваны фармат узаемадзеяння, дзе праходзяць абкатку інтэграцыйныя ідэі", — дадаў ён.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:08.06.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:895
 
Ключевые слова:
Союзное государство БРИКС ШОС Саммит
 
 


Комментарии