https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сяргей Лаўроў выступіў за дэдоларызацыю пенсій грамадзян Расіі ў Беларусі


МЗС Расіі звернецца ў профільныя ведамствы, каб грамадзяне РФ у Беларусі змаглі ўпісваць дзяцей у пашпарты і атрымліваць пенсіі без прывязкі да долара.
Пералік расійскіх пенсій пры трансфертах у Беларусь праз долар – нязручная схема, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

"Абсалютна няёмка атрымліваць пенсію праз долар. Тут дэдоларызацыя таксама павінна прысутнічаць", - адзначыў міністр.
Лаўроў растлумачыў, што гэтыя пытанні – зона адказнасці Мінпрацы і Мінфіна Расіі. Кіраўнік МЗС запэўніў, што знешнепалітычнае ведамства звернецца туды, каб даведацца, у чым жа сэнс такой схемы.

"Мы ўнясём адпаведную прапанову ў групу высокага ўзроўню саюзнага Савета міністраў", - запэўніў Лаўроў.

Даныя па дзецях у пашпартах бацькоў

Кіраўнік МЗС РФ адказаў і на пытанне наконт унясення даных дзяцей ва ўнутраныя пашпарты бацькоў – расійскіх грамадзян, якія пражываюць у Беларусі. Цяпер для гэтага трэба спецыяльна ехаць у Расію. Такой адміністрацыйнай працэдурай консульскія ўстановы не займаюцца.

Лаўроў згодны з тым, што і гэтае пытанне трэба вырашыць, але тут не толькі сфера дзейнасці МЗС, а яшчэ і МУС Расіі.

"Думаю, што тут таксама пажадана максімальна аблегчыць жыццё грамадзян на ўзаемнай аснове", - лічыць кіраўнік МЗС РФ.

На гэтыя пытанні Лаўроў адказаў у пятніцу 15 снежня ў Маскве пасля таго, як прайшла сумесная калегія знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі. На ёй кіраўнікі МЗС дзвюх краін абмеркавалі і рэгіянальную бяспеку. Таксама было адзначана, што дзве краіны пры захаванні бягучай дынамікі тавараабароту могуць дасягнуць рэкорднага максімуму.

Мінск, 15 снежня 2023
Sputnik
 
Дата публикации:15.12.2023
Тематика:Бизнес, Союзное государство
Просмотров:263
 
Ключевые слова:
Дедоларизация Пенсия Региональная безопасность Паспорт
 
 


Комментарии