https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праблем з прыцягненнем кампаній-рэзідэнтаў у «Вялікі камень» няма


Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Індустрыяльны парк шматфункцыянальны, адзначыў Раман Галоўчанка, у тым ліку ў ім рэалізоўваюцца інфармацыйна-камунікацыйная сфера, транспартная і вытворчая дзейнасць.

«З моманту рашэння аб стварэнні парку і прыняцця ўсіх дакументаў, якія рэгулююць яго дзейнасць, адбыліся пэўныя змены, — сказаў ён. — Цяпер пытанні імпартазамяшчэння і тэхналагічнага суверэнітэту становяцца больш актуальнымі, чым тады. Таму ў гутарках з кіраўнікамі кампаній-рэзідэнтаў менавіта на гэтым я завастраў увагу».

У прыватнасці, Раман Галоўчанка азнаёміўся з узорамі распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук і рэзідэнта парку ЗАТ «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы». Прэм’еру прадставілі аградроны і гірапланы. Не трэба нікога панукаць і падштурхоўваць, лічыць кіраўнік урада. «Рэзідэнты і так заходзяць актыўна, прычым з усіх краін. Таму праблем з прыцягненнем кампаній-рэзідэнтаў у „Вялікі камень“ няма», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Звязда, 18 траўня 2024
 
Дата публикации:18.05.2024
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:125
 
Ключевые слова:
Великий Камень Индустриализация Технологии Импортозамещение Инвестиции
 
 


Комментарии