https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску будуць абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва краін СНД у сферы бяспекі


У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску 4—5 лютага адбудзецца пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праектаў дакументаў па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі.
Як паведамляе прэс-служба Выканкама Садружнасці, у прыватнасці, эксперты разгледзяць праект Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне абмену геапрасторавай інфармацыяй у інтарэсах узброеных сіл краін СНД. Дакумент распрацаваны Ваенна-тапаграфічным упраўленнем Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі. 

Патрэбнасць у распрацоўцы і прыняцці праекта Пагаднення прадыктавана неабходнасцю аб`яднання намаганняў у абмене геапрасторавай інфармацыяй (ГПІ) ў інтарэсах узброеных сіл краін Садружнасці і ў мэтах развіцця адзінай інфармацыйнай прасторы. 

Прыняцце дакумента дасць магчымасць вырашыць цяжкасці па тапагеадэзічным і навігацыйным забеспячэнні ўзброеных сіл дзяржаў СНД як пры падрыхтоўцы, так і падчас правядзення сумесных мерапрыемстваў і паўсядзённай дзейнасці войскаў. 

Праект Пагаднення ўхвалены на пасяджэнні Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў – удзельнікаў СНД. 

Падчас экспертнага пасяджэння будуць таксама ўнесены змяненні ў рашэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД аб базавай арганізацыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці ў галіне даследавання праблем проціпаветранай абароны ад 30 мая 2012 года. 

У сувязі з праведзенымі структурнымі змяненнямі навукова-даследчых устаноў Міністэрства абароны РФ статус базавай арганізацыі плануецца надаць Навукова-даследчаму цэнтру (Цвер) Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута Войск паветрана-касмічнай абароны МА РФ. 

Пасля канчатковага ўзгаднення праекты дакументаў будуць ва ўстаноўленым парадку вынесены на разгляд вышэйшых органаў СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2015
 
Дата публикации:01.02.2015
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:799
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Безопасность Противовоздушная оборона Космос
 
 


Комментарии