https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дар`я Домрачава выйграла гонку праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне


Трохразовая алімпійская чэмпіёнка беларуска Дар`я Домрачава стала пераможцай гонкі праследавання на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве.
Пасля перамогі 23 студзеня ў спрынце лідар беларускай зборнай была настроена зноў стаць лепшай, і ёй гэта ўдалося. Хоць на першым агнявым рубяжы пры стральбе лежачы Дар`я дапусціла адзін промах, яна пайшла на другі круг з 35-секундным адрывам ад бліжэйшай праследавацельніцы. Прыйшоўшы да другой "лёжкі", беларуска адстралялася бездакорна, што дало ёй магчымасць павялічыць адрыў ад саперніц да 40 сек. Першая "стойка", праведзеная Дар`яй "на нуль", дабавіла яшчэ 10 секунд да яе адрыву, а пасля такой жа паспяховай заключнай стральбы са становішча стоячы ўжо ні ў каго не выклікала сумнення, што Домрачава зноў стане першай. Паказаўшы рэзультат 30 мін. 58,5 сек., Дар`я Домрачава 25-ы раз стала пераможцай гонак на этапах Кубка свету. Другой фінішавала расійская біятланістка Дар`я Віралайнен (1 мін. 21,0 сек.; 1 промах), а трэцяй стала фінская спартсменка Кайса Мякярайнен (1 мін. 29,0 сек.; 5).

Яшчэ адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна прыйшла да фінішу 28-й (3 мін. 31,3 сек.; 4), Настасся Дубарэзава заняла 41-е месца (3 мін. 40,7 сек.; 2). Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі Надзея Пісарава і Ірына Крыўко на дыстанцыю не выйшлі.

У агульным заліку Кубка свету Дар`я Домрачава па-ранейшаму знаходзіцца на другой пазіцыі (620 ачкоў). У лідзіруючай біятланісткі Кайсы Мякярайнен 660 балаў, а трэцяй ідзе ўкраінка Валянціна Семярэнка (509).

26 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2015
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1011
 
Ключевые слова:
Кубок мира Дарья Домрачева Биатлон Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии