https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зарплата ІТ-работнікаў у Беларусі ў снежні перасягнула Br17,5 млн


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі лідзіруюць па ўзроўні заработнай платы работнікі, занятыя ў дзейнасці, звязанай з вылічальнай тэхнікай. Іх намінальная сярэдняя заработная плата ў снежні 2014 года была Br17 млн 515,9 тыс.

Высокая сярэдняя заработная плата ў снежні мінулага года зафіксавана і па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як фінансавае пасрэдніцтва (Br14 млн 123,5 тыс.), фінансавая дзейнасць (Br13 млн 339 тыс.), вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў (Br12 млн 808,3 тыс.), хімічная вытворчасць (Br12 млн 449,5 тыс.), паветраны транспарт - Br11 млн 631,9 тыс.

Самы нізкі паказчык сярэдняй зарплаты ў снежні быў у рамонце бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання (Br3 млн 967 тыс.), прадастаўленні сацыяльных паслуг (Br3 млн 988,4 тыс.), водным транспарце (Br4 млн 513 тыс.), сельскай гаспадарцы, паляванні і прадастаўленні паслуг у гэтых галінах (Br4 млн 649,2 тыс.), рыбалоўстве і рыбаводстве (Br4 млн 658,6 тыс.), тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (Br4 млн 665,5 тыс.), адукацыі (Br4 млн 796,5 тыс.), вытворчасці скуры, вырабаў са скуры і вытворчасці абутку (Br4 млн 862 тыс.). 

Максімальны тэмп росту рэальнай заработнай платы ў 2014 годзе да ўзроўню 2013-га забяспечаны ў вытворчасці апаратуры для радыё, тэлебачання і сувязі (108,1 працэнта), дзейнасці, звязанай з вылічальнай тэхнікай (107,7 працэнта), выдавецкай дзейнасці (106,4 працэнта), дзейнасці паветранага транспарту (105,8 працэнта), хімічнай вытворчасці (105,2 працэнта), фінансавым пасрэдніцтве (105 працэнтаў). Мінімальны гэты паказчык у такіх відах дзейнасці, як водны транспарт (88,1 працэнта), вытворчасць аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў (90,4 працэнта), вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў (91,4 працэнта), вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання (91,5 працэнта), вытворчасць скуры, вырабаў са скуры і вытворчасць абутку (92,2 працэнта), вытворчасць машын і абсталявання (92,2 працэнта), рыбалоўства і рыбаводства (92,8 працэнта).

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у 2014 годзе ў параўнанні з 2013-м узрасла на 0,3 працэнта, у снежні ў параўнанні з лістападам 2014 года яна павялічылася на 9,2 працэнта. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені-снежні 2014 года склала Br6 млн 91,3 тыс. Сярэдняя зарплата ў снежні складала Br6 млн 806 тыс., яна павялічылася ў параўнанні з лістападам 2014 года на 9,9 працэнта, або на Br611,6 тыс.

26 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:702
 
Ключевые слова:
Профессия Зарплата Статистика
 
 


Комментарии