https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі 217,8 тыс. чалавек у 2014 годзе атрымалі адрасную сацыяльную дапамогу на Br424,8 млрд


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі ў 2014 годзе атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД) сталі 217,8 тыс. чалавек на агульную суму Br424,8 млрд, Колькасць атрымальнікаў ДАСД у мінулым годзе ў параўнанні з 2013-м павялічылася на 8,5 працэнта, агульны памер выплат узрос на 14 працэнтаў.

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога выдзяляецца малазабяспечаным сем`ям (грамадзянам), а таксама тым, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. У рамках сістэмы ДАСД прадастаўляюцца пяць сацыяльных выплат, у тым ліку дзве - для малазабяспечаных: штомесячная сацыяльная дапамога і забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Асноўнымі атрымальнікамі штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог традыцыйна з`яўляюцца шматдзетныя і няпоўныя сем`і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей (75,6 працэнта ад агульнай колькасці атрымальнікаў ДАСД), адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў сярод атрымальнікаў ДАСД у мінулым годзе было 4 працэнты.

Штомесячная сацыяльная дапамога ў мінулым годзе была назначана 57,1 тыс. чалавек на суму Br95,2 млрд, аднаразовая сацыяльная дапамога - 29,5 тыс. чалавек на Br25,2 млрд. Сацыяльную дапамогу для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў атрымалі 81 тыс. чалавек на агульную суму Br137,7 млрд. Забяспечана прадуктамі харчавання 29,4 тыс. малышоў, на гэтыя мэты зрасходавана Br123,2 млрд. Сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі прадастаўлена 20,7 тыс. чалавек для аплаты 28,2 тыс. сродкаў рэабілітацыі на суму Br43,4 млрд. Дарэчы, сацыяльныя дапамогі для пакрыцця затрат на набыццё падгузкаў і на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі прадастаўляюцца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям`і (грамадзяніна) пры наяўнасці ўрачэбна-кансультацыйнага заключэння дзяржарганізацыі аховы здароўя або на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда.

Нагадаем, з 1 студзеня 2014 года ўступіў у сілу ўказ нумар 550 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", якім удасканалены парадак прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і прадугледжаны меры, накіраваныя на прафілактыку ўтрыманства працаздольных грамадзян.

У прыватнасці, пашыраны паўнамоцтвы камісіі па аказанні ДАСД: пры неабходнасці ў адносінах да працаздольнага атрымальніка штомесячнай сацыяльнай дапамогі і бясплатнага харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця распрацоўваецца план па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча (з пералічэннем канкрэтных мер). Тым, хто паўторна звяртаецца за дапамогай і не выканаў без важкіх прычын гэты план, адмаўляюць у прадастаўленні сацыяльных выплат. Так, у 2014 годзе планы па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча былі распрацаваны для 1198 працаздольных атрымальнікаў ДАСД. Пры паўторным звароце за дапамогай 78 з іх адмоўлена ў атрыманні падтрымкі, паколькі план не быў выкананы.

У Беларусі ў 2013 годзе атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі на агульную суму Br372,9 млрд сталі 200,7 тыс. чалавек.

26 студзеня 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1102
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии