https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія банкі масава аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі па рублёвых картках


Беларускія банкі масава аднаўляюць валютна-абменныя аперацыі па картках, выпушчаных да рахункаў у беларускіх рублях.
Так, праўленне ЗАТ "МТБанк" прыняло рашэнне аб павелічэнні лімітаў пры выкарыстанні рублёвых банкаўскіх картак за мяжой. З 26 студзеня трымальнікі такіх картак змогуць разлічвацца за пакупкі і паслугі на суму, эквівалентную Br7,5 млн у дзень. Гэта ж датычыцца і аперацый з замежнымі інтэрнэт-магазінамі. Акрамя таго, праўленнем банка павялічаны тыднёвы ліміт па разліку рублёвай карткай за мяжой, роўны Br30 млн. Ліміт на зняцце наяўных сродкаў з рублёвых картак за мяжой устаноўлены ў памеры, эквівалентным Br4,5 млн у дзень і Br15 млн у тыдзень.

Банк ЗГБ з 27 студзеня павялічвае ліміт на ажыццяўленне замежных валютна-абменных аперацый па рублёвых картках Visa. Сутачны ліміт, які раней складаў 300 еўра, устаноўлены ў памеры 500 еўра (па аперацыях у іншых валютах - у эквіваленце). Даступны аперацыі аплаты тавараў, паслуг і зняцця наяўных сродкаў у валюце, праінфармавалі ў банку, удакладніўшы, што зняцце наяўных у расійскіх рублях не магчыма.

ААТ "Банк Масква-Мінск" таксама аднавіла валютна-абменныя аперацыі пры выкарыстанні картак банка, выпушчаных да рахункаў у беларускіх рублях.

Некаторыя беларускія банкі (Белаграпрамбанк, БПБ-Ашчадбанк, Альфа-банк) раней знялі частку абмежаванняў па безнаяўных валютна-абменных аперацыях.

Абмежаванні былі ўведзены банкамі ў снежні мінулага года з-за нестабільнасці на фінансава-эканамічным рынку краіны.

26 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:815
 
Ключевые слова:
Банкинг Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии