https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Макей абмеркаваў з прадстаўніком Дзярждэпартамента "пытанні, па якіх пазіцыі Беларусі і ЗША не супадаюць"


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся 27 лютага ў Мінску з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыкам Рубінам.
"Бакі абмеркавалі парадак дня беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку пытанні, па якіх пазіцыі Беларусі і ЗША не супадаюць, абмяняліся бачаннем далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і далі ацэнку наяўнай рэгіянальнай сітуацыі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі. 

Нагадаем, Рубін 26—28 лютага знаходзіцца ў Беларусі з візітам. У яго запланаваныя сустрэчы з шэрагам беларускіх афіцыйных асоб, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і сваякамі палітзняволеных, а таксама замежнымі пасламі, якія працуюць у Мінску. 

"Падчас сустрэч Эрык Рубін мае намер вывучыць магчымасць пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, такіх як барацьба з гандлем людзьмі, гандлёвыя адносіны і нераспаўсюджванне. Разам з тым ён падкрэсліць даўнюю занепакоенасць ЗША станам праў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі і неабходнасць паляпшэння сітуацыі ў гэтай галіне", — паведамілі ў пасольстве ЗША. 

Апошні раз Рубін наведваў Беларусь у чэрвені 2014 года. Тады ён сустракаўся з Макеем, а таксама прадстаўнікамі дыпкорпуса, актывістамі грамадзянскай супольнасці і сваякамі палітзняволеных. Лідары апазіцыйных партый не змаглі сустрэцца з амерыканскім чыноўнікам, бо знаходзіліся ў Вільнюсе на канферэнцыі, прысвечанай будучым прэзідэнцкім выбарам у Беларусі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2015
 
Дата публикации:27.02.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1233
 
Ключевые слова:
Беларусь-США
 
 


Комментарии